
Чорныя буслы – скрытныя птушкі, якія гняздуюцца ў глухіх лясах. Але паназіраць за іх жыццём магчыма дзякуючы гэтаму стрыму, і галоўнае – без шкоды для птушак.
🐦 Буслоў клічуць Скерка і Крулевіч. Іх гняздо знаходзіцца на старым дубе ў адносна маладым хваёвым лесе ля польскай вёскі Bolewice. На гэтым участку забаронена высечка дрэў і наведванне падчас гнездавога сезона.
🪹 Гісторыя гнязда: да 2023 года тут з’яўляліся толькі адзінкавыя птушкі. У 2023 пара выгадавала чацвярых птушанят, у 2024 годзе – пяць (!), а ў 2025 – дваіх.
🥚 Зараз у буслоў чатыры яйкі. Трымаем кулачкі і зычым удалага гнездавання! https://www.youtube.com/watch?v=WBUBbFgiOJM Стрым арганізуе польская НДА Камітэт па ахове арлоў сумесна з лясніцтвам Bolewice.
На відэа прылёт самца на гняздо.
#птушка2026года


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 2