Супакой і Дабро!
Дзелімся з Вамі захапленнем над таямніцай Божага Нараджэння.
Запрашаем да супольнага калядавання!!!
Тэкст:
1. Ночка ціхая, зарыста, цуд часіна: eH7e
Нарадзіла Дзева чыста Бога-Сына. eH7e
Згодна з воляй Пана Бога, ўцелавіўся, GDH7
Каб нас выбавіць ад грэху, аб'явіўся. eaH7e
2. Нарадзіла Дзева Маці ў бядоце,
У паветцы, у нястачы, у клапоце.
I над гэтым Божа Маці бедавала
I, калышучы Дзіцятка, так спявала:
3. Спі, мой міленькі Сыночак, Збаўца свету.
Выбачай, мой галубочак, беднасць гэту.
Чым Цябе, Сыночак, маю спавіваці,
Твае ручанькі прыгожы прыкрываці?
4. Не пагардзіў Ты прыйсці так на свет гэты,
У сукеначку ў мяне ты не адзеты.
Толькі сенцам тут Цябе я атуляю,
Невыгоды, можа, гэтым больш спраўляю.
____________________________________________________
Спеў: с. Людміла і с. Ірына
Гітара: бр. Віктар
Калі гэта чытаеш... супер! Памаліся калі ласка аб новых пакліканнях да Сясцёр Францішканак Сям'і Марыі і Братоў Францішканаў OFMConv. Абавязкова не забудзь дабавіць, што з Беларусі і для Беларусі

Няхай Бог будзе табе узнагародай!
А можа адчуваеш у сабе Божае пакліканне, дык вось звані/пішы/прыязджай:
Дзяўчаты
г. Глыбокае, вул. Савецкая 5
Тэл +375298828504
Супольнасць Сясцёр Францішканак Сям’і Марыі
Хлопцы:
а.г. Удзела, вул. Набережная 2
Тэл +3775297725678 (бр. Віктар)
Супольнасць Братоў Меншых Канвентуальных
https://www.instagram.com/minaryty_by/