
Среда, 21.10.2015 16:44. Category: Культура, Мы - речичане!, Общество
З таго часу, як чалавек навучыўся здабываць і выплаўляць жалеза, а на тэрыторыі Беларусі, і асабліва на Палессі, жалезную руду здабывалі шмат дзе, пра што сведчаць назвы населеных пунктаў са складнікам “Рудня”, а з “беленай”, альбо пераплаўленай, руды атрымлівалі метал, які ў сваю чаргу меў патрэбу ў апрацоўцы, каб стаць неабходным у гаспадарцы альбо ў вайсковай справе прадметам. Вось з таго самага часу на нашай зямлі існавалі людзі, якія спрытна ўпраўляліся з распаленым горанам, цяжкім молатам альбо хваткімі шчытамі, – кавалі. Яны складалі асабліва паважаную супольнасць сярод рамесніцкага люду. Раней іх праца патрабавалася для таго, каб выправіць у падарожжа коней, падрыхтавацца да адбіцця нападаў ворагаў, зрабіць плуг, бароны, вілкі альбо іншыя прылады для працы ў полі ды на падворку ці ў хаце. Час змяніўся: і коней ужо амаль нікому падкоўваць не патрэбна, і цяжкія сталёвыя мячы не дапамагаюць у ратнай справе, ды й для апрацоўкі глебы выкарыстоўваюцца агрэгаты, якія вырабляюцца паводле зусім іншых тэхналогій. Але ж… Кавальскае рамяство захоўваецца. Праўда, як і большасць іншых рамесніцкіх накірункаў кавальства перайшло ў сферу эстэтычную. Адзін з сучасных кавалёў супрацоўнічае з Рэчыцкім раённым цэнтрам рамёстваў. Знаёмцеся: спадчынны каваль – Аляксандр ЛЫСЕНКА. http://www.dneprovec.by/wp-content/uploads/2015/10/IM .. прадзеда спакон вякоў…
Прызнаюся шчыра, калі я ўпершыню ўбачыў вырабы Аляксандра ў выставачнай зале Цэнтра рамёстваў, што месціцца на скрыжаванні вуліцы Пралетарскай з Савецкаю, я адразу захацеў пазнаёміць рэчычан з аўтарам дзіўна завітых, нібы злепленых з пластыліну, вытанчаных кветачак ды іншых далікатных, хоць і жалезных, вырабаў. Чакаў сустрэць пасівелага дзядзьку з расчырванелым ад гарачага жалеза абліччам і напампаванымі цяжкім молатам цягліцамі. Але… Брамку дома на адной з вуліц прыватнага сектара Рэчыцы мне адчыніў невысокі маладзён хударлявага целаскладу, але з сапраўды мастацкім запалам у вачах. Запрасіў прайсці ў двор, дзе за домам, што пакуль знаходзіцца ў стадыі будаўніцтва, і месціцца тая самая кузня, дзе ўсё і адбываецца.
У ёй ды каля яе мне і давялося даведацца шмат чаго новага, шмат чаму здзівіцца і насамрэч зачаравацца дзівоснымі мастацкімі вырабамі з жалеза.
– Саша, дазволь цябе так зваць, а адкуль у цябе такое незвычайнае хобі?
– Ведаеш, гэта ўжо нават не хобі. Я і спецыяльнасць адпаведную атрымаў. А пайшло ўсё, напэўна, ад продкаў. Мой прапрадзед сам з Украіны. Калісьці з Рэчыцы ўніз па Дняпры сплаўлялі лес, часцяком украінцы прыязджалі сюды, каб набраць плытоў, ды гналі іх па вадзе ў свае краі. А майму продку Рэчыца прыйшлася даспадобы, і ён вырашыў тут застацца – неяк набыў тут участак і пасяліўся. Праўда, кавалём стаў не ён, а ўжо мой прадзед. Ён, канешне, рабіў не мастацкія творы, але ж, наколькі я ведаю, яго вырабы карысталіся попытам гаспадарлівых рэчычан. Мяне ж яшчэ ў дзяцінстве пачаў вучыць гэтай справе бацька Аляксандр. Ён, праўда, і сам не надта вялікім майстрам быў, але мы з ім разам нешта спрабавалі. Абсталявалі вось гэтую кузню на купленым участку і спачатку выраблялі розныя элементы – дробязі ўсялякія. Потым паспрабавалі вырабіць агароджу паміж нашым і суседскім участкамі – вось яна і дагэтуль стаіць, – паказвае Аляксандр на карункавы плот з боку суседзяў.
На жаль, зараз бацькі Аляксандра, які больш за 25 гадоў адрабіў у цвіковым цэху метызнага завода, ужо няма з намі – невылечная анкалагічная хвароба забрала яго зарана. Але сын, як бачым, працягвае ўсе бацькоўскія і нават прадзедаўскія пачынанні: дабудоўвае вялікі дом, вырабляе прыгожыя рэчы з металу. http://www.dneprovec.by/wp-content/uploads/2015/10/IM .. на што вучыўся!
– Ты казаў, што ў цябе прафесія кавальская? Дзе вучыўся?
– Прызнаюся, мяне мае з бацькам падлеткавыя досведы з ператварэннем кавалка жалеза ў розныя прыгожыя рэчы захапілі. Знайшоў адзіную навучальную ўстан.
Оригинал статьи можно посмотреть на сайте http://www.dneprovec.by/2015/10/vytanchanyya-pyalyost ..


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев