Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Мы падрыхтавалі для вас лёгкі, але ў той жа час смачны рэцэпт, знаёмы ўсім з дзяцінства — цукеркі ірыскі! 🍬
Паспрабуйце прыгатаваць — гэта вельмі проста і смачна. 🍬 Ірыскі са згушчонкі 🍯
Інгрэдыенты:
💧 Вада: 400 мл.
🍚 Цукар: 1 шклянка
🥫 Згушчонае малако: 1 банка
🍯 Мёд: 1-2 ст.л.
Энергетычная каштоўнасць:
⚡ Калорыі: 340 ккал/100г.
⏱️ Час падрыхтоўкі: 30 хвілін.
⏲️ Час прыгатавання: 25 хвілін.
👩🍳 Прыгатаванне:
У каструлю аб'ёмам 3-5 літраў наліце 400 мл., вады і пастаўце на агонь. 🔥
У кіпячую ваду ўсыпце шклянку цукру. Памешваючы, дачакайцеся кіпення.
Дадайце згушчонку і мёд. 🥄
Неспынна памешваючы, варыце на самым маленькім агні, каб не прыгарэла.
Паступова маса будзе памяншацца ў аб'ёме і прыкладна праз паўгадзіны ⏰ можна зняць каструлю з агню і акуратна разліць масу па формачках.
Дайце цалкам астыць і падайце да стала 🍽️
💡 Парада: Перад тым, як зняць каструлю з агню, можна дадаць у яе здрабнёныя арэхі, курагу, разынкі, цукаты і г.п. 🥜🍑
#ДзеньРоднагаСвайго#ДеньРодногоСвоего#Глубокский_МКК#участиевпроекте#зробленаўбеларусі

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев