Предыдущая публикация
Рогачёвский музей Народной Славы

Рогачёвский музей Народной Славы

10 янв
Паходжанне назваў старых вёсак Рагачоўшчыны. - 5358420813728

Паходжанне назваў старых вёсак Рагачоўшчыны.

Частка ІІ
Шмат старых і найстарых вёсак Рагачоўшчыны носяць дзіўныя, цяжкатлумачальныя назвы. Напрыклад на тэрыторыі Рагачоўскага раёну ёсць сучасныя вёскі Мадора, Гадзілавічы, Доўск, Шапчыцы.
Каб патлумачыць паходжанне такіх дзіўных назваў мясцовыя стварылі арыгінальныя паданні дзе, як і па ўсёй Беларусі, сапраўдныя гістарычныя падзеі, язычніцкія вераванні і выдумкі спляліся ў адное цэлае.
Адно з такіх паданняў расказвае, што калі праз сучасную вёску Доўск праязджала рас. імператрыца Екацярына ІІ, то ў яе карэту падкінулі ліст з сумнай весткай: муж яе фрэйліны памёр. Таму Екацерына ІІ і празвала гэтую вёску Удоўскам. А пасля гэты Удоўск стаў Доўскам...
У рэальнасці жа назвы вёсак, якія нам цяжка растлумачыць, утвораны альбо ад забытых старых імёнаў, альбо ад архаічных назваў рэк.
Большасць беларускіх гісторыкаў і лінгвістаў згаджаюцца з тым, што на тэрыторыі Беларусі (за выключэннем крайніх, паўночных тэрыторый) да прыходу славян пражывалі балтамоўныя народы. Менавіта нашыя балтамоўныя продкі і пакінулі ў спадчыну нашым ужо славянамоўным продкам назвы шматлікіх рэк і азёр.
На тэрыторыі сучаснага Рагачоўскага раёна і суседніх з ім тэрыторыях дагэтуль працякае рака Добысна. Назва ракі паходзіць ад балцкага слова "daburys / duburys" - рачны вір ці паглыбленае, "увагнутае" месца. На рацэ Добысна паўстала і вёска з адпаведнай назвай: вёска Добысна.
На тэрыторыі Рагачоўскага раёна месціцца вёска Мадора (раней Медэра). Назва для Беларусі ўнікальная, другой вёскі з такой назвай у Беларусі няма. Назва вёскі Мадора паходзіць ад назвы ракі Мадора. Зараз рака нагадвае хутчэй ручэй і мясцовымі завецца часцей Мадоркай, чым Мадорай. У аснове назвы ракі Мадора ляжыць балцкі корань "mad" ад якога ў балцкіх мовах утвораны прыметнікі з значэннем «вільготны, мокры, забалочаны».
Дарэчы, назва любімай рагачоўцамі ракі Друць таксама паходзіць ад старажытнабалцкага слова "drūtas" то біш, «моцны, вялікі».
На тэрыторыі Рагачоўскага і Жлобінскага раёнаў таксама ёсць вёскі, назвы якіх утвораныя ад балцкіх слоў. Вёска Хімы - ад балц. "himinas", то біш мох. Вёска Рэкта - ад балц. "raktis", то біш крыніца.
Паходжанне назвы вёскі Доўск (сучаснай вёскі Стары Доўск) таксама балцкае. У корані назвы вёскі маецца аснова dova / dovbas", то біш лог, яр. Нават у сучаснай літоўскай мове давбас - гэта яр.
Прычым назва вёскі Доўск склалася па вельмі архаічнай словаўтваральнай мадэлі, характэрнай для ранняга этапу станаўлення беларускай мовы. У назве Доўск ёсць суф. "ск/цк", які дапасоўваецца да асноўнай часткі і які прама ўказвае, што назва ўтварылася ад ракі. Па такой мадэлі ўтвораны назвы шматлікіх найстарэйшых гарадоў Беларусі: рака Палата - Полацк; рака Друць - Друцк; рака Случа - Слуцк; рака Піна - Пінск і г.д. Аднак самой ракі з назвай Дова/Доўба пакуль не знайшлося. На "Генеральном плане Рогачёвского уезда 1790 г.", створаным па ўказе рас. імператрыцы Екацерыны ІІ, адзначана, што вёска Доўск стаіць на рацэ "Волосянка".
Такая высокая канцэнтрацыя балтызмаў на тэрыторыі Рагачоўскага і суседніх з ім раёнаў можа сведчыць аб тым, што балцкія плямёны пражывалі тут адносна нядаўна. З вялікай долей верагоднасці ў 10 - 11 стг. Рагачоўшчына яшчэ знаходзілася на лініі балта-славянскіх кантактаў і не была цалкам славянамоўным рэгіёнам. Ва ўсякім выпадку да 12 стг. у летапісах згадваецца балцкае племя Голядзь, што жыло на тэрыторыі суседняй Смаленшчыны. А факт існавання балцкіх вёсак-выспаў на тэрыторыі сучаснай Віцебшчыны ды паўночнай Міншчыны фіксуецца нават у дакументах 16 стагоддзя!
У наступнай частцы мы прыцягнем гэтую тэму, але пагаворым ужо пра вёскі ў назве якіх схаваныя не балцкія прыметнікі, а забытыя беларускія імёны.

Комментарии 3

Вера Кураченко
Вера Кураченко
Спасибо.Будем ждать.
22 янв
  • Нет комментариев
    Новые комментарии
    Анна Голуб
    Анна Голуб
    Спасибо большое
    23 янв
  • Нет комментариев
    Новые комментарии
    Александр Семков
    Александр Семков
    Добрый день ! Спасибо за Ваши новости. Очень интересно !
    25 янв
  • Нет комментариев
    Новые комментарии
    Новые комментарии
    Для того чтобы оставить комментарий, войдите или зарегистрируйтесь
    Следующая публикация
    Свернуть поиск
    Сервисы VK
    MailПочтаОблакоКалендарьЗаметкиVK ЗвонкиVK ПочтаТВ программаПогодаГороскопыСпортОтветыVK РекламаЛедиВКонтакте Ещё
    Войти
    Рогачёвский музей Народной Славы

    Рогачёвский музей Народной Славы

    ЛентаТемы 2 748Фото 6 631Видео 42Участники 1 800
    • Подарки
    Левая колонка
    Всё 2 748
    Обсуждаемые

    Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного

    Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.

    Зарегистрироваться