Предыдущая публикация
Рогачёвский музей Народной Славы

Рогачёвский музей Народной Славы

27 дек 2025
Паходжанне назваў старых вёсак Рагачоўшчыны. - 5358214453664

Паходжанне назваў старых вёсак Рагачоўшчыны.

Частка І
Назвы беларускіх вёсак, як правіла, утвораныя альбо ад прозвішча іх уладальнікаў (да 19 стг. зямлёй на якой стаялі вёскі валодаў чалавек з саслоўя шляхты, не селянін), альбо ад прыродных аб'ектаў-арыенціраў, вакол якіх яны ўзніклі. Напрыклад, вёска Вікоў належала роду Выкоўскіх, а Юдзічы - Юдзіцкім. Вёска Забалацце знаходзілася за балотам, Асінаўка - бліз асінніка, а вёска Канава побач з канавай.
Назвы некаторых вёсак утвораны ад слова, якім пазначалі зніклы, а не існуючы прыродны аб'ект. Напрыклад Азярышча - гэта беларуская назва месца дзе некалі было возера. Менавіта назва месца дзе знікла возера, а не там дзе яно ёсць. Таму нашая вёска Азярышча ўзнікла не на берагу возера, а побач з месцам дзе было возера.
Часам назвы вёскак утвораны ад апісання характарыстык глебы на якой яны паўсталі: Глінск, Каменка, Свержань. Свержань - гэта цвёрды, трывалы ўчастак ля ракі, незабалочаны рачны бераг. Нашая вёска Свержань як раз і паўстала бліз зліцця двух рэк, на сухім кавалачку глебы.
Некаторыя назвы вёсак на Рагачоўшчыне ўтвораны ад назваў археалагічных аб'ектаў: дакладна назва в. Курганье, верагодна назва в. Гарадзец. Калі сам Гарадзец у мінулым не быў сярэднявечным горадам і не з'яўляецца спадкаемцам сярэднявечнага населенага пункта, то яго назва паходзіць ад гарадзішча - помніка археалогіі, узвышша на якім стаяў сярэднявечны горад і побач з якім была збудавана вёска.
Калі побач знаходзяцца дзве вёскі з адной назвай, але ў складзе адной з іх ёсць частка "Вялікая" ці "Старая", а ў другой "Малая" ці "Новая" - гэта значыць, што другая вёска была ўтворана перасяленцамі з першай. Напрыклад Новыя і Старыя Канапліцы, Вялікая і Малая Крушынаўка, Новыя Кашары і Старыя Кашары і г.д.
Часам заснавальнікі новай вёскі быццам "кралі" назву той вёскі з якой яны паходзілі і пераносілі яе на новая месца. Напрыклад, сучасны Доўск быў заснаваны пасля 18 стг, а гістарычны Доўск стаіць трошкі ўбаку ад шашы Гомель - Магілёў і зараз завецца Старым Доўскам. Таму ў гістарычным Доўску шмат хто і не быў.
Некаторыя назвы вёсак адлюстроўваюць тып паселішча да ліку якія раней належаў населены пункт. Напрыклад, Слабада - гэта пасяленне людзей часова ці стала свабодных ад шэрагу павіннасцяў на карысць краіны ці мясцовага пана.
Часам назва вёскі утворана ад прамысловага аб'екту, блізу якога ўзнікла вёска. Напрыклад Гута - гэта старая беларуская назва шклозавода. Рудня - беларуская назва прадпрыемства па выплаўленні жалеза. А цагельня - назва завода па вырабу цэглы.
Афіцыйныя назвы многіх вёсак з часам змяніліся. Большасць вёсак (і нават рэк на якія яны стаялі) змянілі свае назвы падчас знаходжання тэрыторыі Беларусі ў складзе Расійскай імперыі, СССР. Быў нават перыяд у гісторыі Беларусі, калі многія вёскі, якія ніколі не мелі ў сваёй назве на канцы літару "о" афіцыйна яе займелі. Гэта рабіла назвы беларускіх вёсак падобнымі на назвы населеных пунктаў з тэрыторыі цэнтральнай Расіі. Напрыклад раней афіцыйна пісалі не Лучын, а Лучіно.
Важнымі крыніцамі, якія дазваляюць дазнацца, як да ўплыву літаратурнай рускай мовы (не мовы статутаў Вялікага княства) гучалі назвы нашых вёсак з'яўляецца "Люстрацыі старастаў і дзяржаў Рэчыцкага павету". Таксама дадзеныя люстрацыі дазваляюць дазнацца, якія вёскі на тэрыторыі сучаснага Рагачоўскага раёну з'яўляюцца найстарэйшымі, а якія ўзніклі ўжо ў 19 - м і пач. 20 стг.
Паводле апошняй люстрацыі ўсей тэрыторыі Рэчыцкага павету ад 1765 г., за 7 гадоў да першага падзелу канфедэратыўнай дзяржавы Рэчы Паспалітай, у складзе Рагачоўскага староства знаходзілася месца (горад) Рагачоў і 27 весей (вёсак). Варта памятаць, што Рагачоўскае стараства было меншым за сучасны Рагачоўскі раён, таму, каб дазнацца пра змены назваў усіх вёсак Рагачоўшчыны, трэба заглянуць яшчэ і ў метрыкі Бабруйскага ды Чачэрскага старастваў.
Пра Рагачоўскае стараства мы рабілі асобны пост. Падрабязны пералік вёсак, якія знаходзіліся ў яго складзе вы можаце праглядзець там. Тут толькі адзначым некалькі вёсак, якія змяніліся досыць заўважна. У 1765 г. СтанькАў зваўся СтанькОў, Збароў - Зборава, Старое Сяло - Стараселле, а Мадора - Медэра.

Нет комментариев

Новые комментарии
Для того чтобы оставить комментарий, войдите или зарегистрируйтесь
Следующая публикация
Свернуть поиск
Сервисы VK
MailПочтаОблакоКалендарьЗаметкиVK ЗвонкиVK ПочтаТВ программаПогодаГороскопыСпортОтветыVK РекламаЛедиВКонтакте Ещё
Войти
Рогачёвский музей Народной Славы

Рогачёвский музей Народной Славы

ЛентаТемы 2 748Фото 6 631Видео 42Участники 1 800
  • Подарки
Левая колонка
Всё 2 748
Обсуждаемые

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного

Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.

Зарегистрироваться