Мова родная мая ты, Што і дзедавай была! Мова мамы, мова таты, Мова нашага сяла! Ты звініш, калі я ўранку Чую песні за акном, I журчыш, як бае байку Мне бабуля перад сном. Разгарну буквар вясёлы – Зноў са мной гаворыш ты, Мілагучная заўсёды, Як званочак залаты. Ніл Гілевіч
Нет комментариев