
Чубатая птушка каліну дзяўбе
У сонечным ранні расталым.
Пакінуў я, птушка, каліну табе,
Каб ты мяне не пакідала.
Чубатая птушачка ранняй вясны -
Надзея маіх успамінаў
Пра яркія мройныя даўнія сны,
Якія міжволі пакінуў.
Каліну дзяўбе і глядзіць у акно,
Нібы з маладосці далёкай,
Дзе горыч, і слодыч, і шчасця віно
Пад небам бязмерна высокім.
03. 03. 2024 г.


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев