
1 лютага 2025 года не ўсюды адбудуцца сустрэчы. Многіх школ няма....разабралі, закапалі, знішчылі, або стаяць пустыя будынкі. І кожным годам становіцца ўсе менш і менш. Але памяць аб школе заўсёды застаецца ў нас.У музеі ёсць цэлы раздзел "Школьныя гады цудоўныя" і на працягу некалькі дзясяткаў гадоў музей збірае матэрыялы аб школах раёна, падручнікі, школьныя прадметы і ўсё што звязана са школай. У тым годзе я пашырыў гэту выставу новымі экспанатамі. Ужо не адзін год музей робіць выставы на школьную тэматыку. І таму музей хоча павіншаваць ад выпускнікоў старэйшых гадоў у сэрцах якіх ёсць памяць аб школе і настаўніках.. Дарагія нашы, паважаныя настаўнікі! Сёння, па сканчэнні многіх гадоў з дня заканчэння школы, прыходзіць ўсведамленне таго, што цудоўныя гады, праведзеныя ў сценах гэтай навучальнай установы, захоўваем самыя прыемныя ўспаміны аб школьным дзяцінстве. Як шкада, што мы не можам кожны дзень прыходзіць сюды, як раней…….І многіх школ ужо няма, але тое месца дзе раней была школа, застанецца заўсёды ў нашай памяці....І вядома, мы, зараз ужо не вашы гарэзныя вучні, а сур'ёзныя дарослыя людзі, хочам падзякаваць Вас, любімых настаўнікаў, за веды, дзякуючы якім мы зараз маем прэстыжныя прафесіі, за вашу мудрасць, дзякуючы якой захаваліся добрыя адносіны ў калектыве нашага класа, за ваш клопат і ўдзел ва ўсіх нашых справах! І няхай ва ўсіх вашых сэрцах заўсёды гарыць іскрынка тых прыемных супольных успамінаў аб даўніх падзеях. Жадаю ўсім святла, дабра, цяпла, шчаслівых дзён і казачных сустрэч, здаровых бацькоў і паспяховых дзяцей. Нізкі вам паклон!
На гэты раз, музей выстаўляе карткі, даўніх гадоў. Можа хто знойдзе старэйшых сваіх родных. Музей звяртаецца да ўсіх, чый лёс школ неабыякавы. Можна дапоўняць карткамі май альбом і выставу. Я буду вельмі ўдзячны. Прыемнага прагляду


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Комментарии 15
Хачу пажадаць Вам здароу'я, бадзёрасцi, запалу на доу'гiя гады. Удзячна Вам, бо на здымках бачыла сваих паважанах настаунiкау'. Шчыра дзякую.
Спасибо большое вам, создателю музея! Очень хорошая задумка, идея, воплощение.
Только не увидела нашей Довнарской школы. На фото была похожая, но без надписи... А школа хорошая и учителя прекрасные..