Аднойчы неяк ля крыніцы
Сустрэліся дзве маладзіцы,
Яны там вечар гаманілі,
Мужыкоў сваіх судзілі.
Пра лёс свой з крыўдай гаварылі,
Што ім кветак не дарылі,
Ружы насілі да каханак,
Ды прыходзілі пад ранак.
Доўга скардзіліся, бранілі,
Правучыць мужчын рашылі.
Аставілі кароў ды свінак,
Таргаваць пайшлі на рынак.
Сукенкі модныя купілі,
Новы боцікі набылі,
Стала жыццё іх нібы казка,
І нятрэба мужа ласка.
У хляву шум - гам, крык і роў,
Бо там мужык доіць кароў,
Ляціць даёнка дычуваць там мат,
А ў мужыка ў гнаю ўвесь зад.
І свінкі ўпрочкі падаліся,
Куры недзе панясліся
Ужо мужыкам не да каханак,
Няма хлеба, няма шкварак.
Купілі ружы ды цукеркі,
А ў прыдачу і пацеркі,
Па рынку жоначак шукаюць.
А ці іх яны пазнаюць?

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Комментарии 3