
адчуваць, што ў свеце ёсць хаця б адзін чалавек, які любіць цябе безумоўна кожную хвіліну свайго жыцця.
Самым дарагім людзям - маёй сям'і - прысвячаецца...
Мне не было яшчэ і двух гадоў,
Калі бацькі мне “ляльку” падарылі.
Праз год яшчэ адна была на небасхіле,
А потым зноў… і зноў… і зноў…
Яны, напэўна, вырашылі, што мне сумна,
Ці, мабыць, думалі, што мала цацак у дзіцяці,
Таму зрабілі мне найлепшы падарунак,
Нас стала шэсць дзяцей у хаце.
Я вам скажу без таямніцы:
Калі табе няма і дзесяці гадоў,
Не хочацца гуляць з адной малой сястрыцай,
А ў меня іх пяць тады было.
Спатрэбілася мне зусім нямнога часу
Фатальную сваю памылку зразумець.
Малодшая сястра – гэта не толькі абавязак,
Гэта найвысшы ў свеце прывілей!
У нас ніколі вінаватага няма, напрыклад,
Няма праблемы, з кім вячоркам пагуляць.
І ёсць, каму сказаць, што ўсё абрыдла,
І дапамогі ёсць у каго шукаць.
Ну, хто яшчэ паедзе праз весь горад,
Каб проста штосьці смачнае мне прывязці?
Чакаць хто будзе, не зважаючы на холад,
Таму што гэта трэба для сястры?
Патрэбна сачыненне напісаць? Гатова.
А, можа, з хіміяй патрэбна дапамога?
Малюнак трэба здаць ў школу тэрмінова?
Наогул, прыкладаў такіх я маю дастаткова.
Нас шэсць дзяўчынак у матулі,
А ў татулі нават сем, уявіце!
І мы такія розныя, што Іра, што Вікуля,
Але жадаеце, знайсці, хто, дзе, то кіньце!
Сястра – гэта каштоўны скарб,
Які ў жыцці са мною назаўсёды.
І кожная з іх, асаблівая, адна,
З такой падтрымкай мне нястрышныя ніякія нягоды!
Няхай мы бачымся цяпер радзей,
Але ўсё роўна блізкія адна з адной.
Вы для мяне галоўныя і лепшыя з людзей.
Я ганаруся быць для вас старэйшаю сястрой!


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев