Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
У вёсцы Папкі пражывае Хрысціння Вязіцкая, якая сустрэла сваё 80-годдзе. Нарадзілася жанчына на хутары Себасцьянава, які размяшчаўся непадалёк ад Папкоў. Як і большасць прадстаўнікоў вясковай моладзі, з юнацтва пайшла працаваць у калгас даяркай, каб дапамагчы бацькам. Па словах самой юбіляркі, нічым адметным яна сярод іншых вяскоўцаў, калгаснікаў не вылучалася. Разам з мужам Мікалаем, які працаваў жывёлаводам, нарадзілі і выхавалі двух сыноў і дачку, дачакаліся ўнукаў, ёсць і адзін праўнучак. На жаль, спадарожніка жыцця ўжо няма побач, але родныя і блізкія сэрцу людзі аказваюць падтрымку.
Па традыцыі, павіншаваць паважанага чалавека з юбілейным днём нараджэння прыйшлі старшыня Германавіцкага сельсавета Мая Якімовіч, а таксама прадстаўнікі адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта ААТ «Агратэхсэрвіс». Госці выказалі шмат цёплых слоў у адрас імянінніцы, уручылі ёй каштоўныя падарункі.
Так атрымалася, што ў той жа дзень свой юбілей адзначала і другая жанчына з гэтай жа вёскі — Марыя Кожан. Безумоўна, нельга было абыйсці ўвагай імянінніцу. У нечым падобны жыццёвы шлях, як і папярэдняя юбілярка, прайшла Марыя. Яе карані — у вёсцы Рацькі, якой ужо не існуе. Скончыла 4 класы Шчумялёўскай школы, адзін клас Гуркаўскай, а вось далей вучыцца не захацела. Аб гэтым яна так і сказала бацькам. Іншага выйсце не было, таму Марыя пайшла ў калгас на паляводства. 14-гадовая дзяўчына-падлетак пасвіла коней, палола калгасныя палеткі, выконвала іншую работу. А праз два гады старшыня калгаса «Маяк» Іван Гудоўскі прапанаваў ёй працу даяркі. Так і адшчыравала ўсё жыццё Марыя ў жывёлагадоўлі: спачатку ў якасці аператара машыннага даення, а потым стала даглядчыцай цялят. З мужам Іванам, які быў перадавым калгасным трактарыстам, нарадзілі і выхавалі траіх дзяцей — дзвюх дочак і сына. Ужо сталі дарослымі ўнукі, падрастае і праўнучак. Сваякі стараюцца як мага часцей быць побач з родным чалавекам, каб дарыць ёй хвіліны радасці і шчасця.

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Комментарии 5