
Прапаную крыху восеньскай меланхоліі) Чытаем ставім падабайкі)
************
Дахі і шыбы капеж пакрывае.
Дзень пашарэлай смугой,
З зяпы дрымотнага неба сцякае,
Вязкай цягучай сліной.
Хмараў натоўп, рух не спыняе,
Марудна паўзе талакой.
Азяблай дарозе, след пакідае,
Золкай, апрыклай імжой.
Дрэў частакол лісцце кідае,
Пярэстай бруднай грудой.
Люстэркам бліскучым асфальт зарастае,
Лужын нязладнай чаргой.
Краявіды, мастацкі, свае выяўляе,
Восень, фарбай рудой.
Пэндзель стракаты, з галін, абмывае
У лужах празрыстай вадой.
Пара гэта, час нібы запыняе,
Дождж як снатворны напой,
Зямлю і прастору вакол суцяшае,
Перад сцюдзёнай зімой.
Юрась Сарай .


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев