
#каляндар 🌿
🌠 Хрыстос уваскрос! ☀
🔔 Сапраўды ўваскрос! 💛
🌾 Няхай вялікая радасць надыходзячага Вялікага дня адорыць кожнага супакоем, здароўем, дабрабытам, стане крыніцай святла і найлепшых спадзяванняў. Так жадаецца, каб за адным сталом шчыравалі некалькі пакаленняў, частуючыся рознакаляровымі яйкамі 🍚 і традыцыйнымі кулічамі 🍮
📺 З асаблівым трапятаннем адносяцца беларусы да ўнікальнага пасхальнага свята і берагуць яго аўтэнтычнасць па-свойму ў кожным рэгіёне. ➡ Стылізацыю мясцовага валачобнага абраду захоўваюць і кадры перадачы “Запрашаем на вячоркі”, запіс 1993 г. У тэлевізійнай студыі жыхары вёскі Коланск Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці❗
#Белтэлерадыёфонд #тэлеархіў #архіўБТ #традыцыіБеларусі #свята #вернікі #Вялікдзень #Коланск #вячоркі
0 комментариев
0 классов
#каляндар 🍀
☀ Пачынаючы з Дабравешчання, згодна з традыцыйнай культурай беларусаў, на працягу вясны паўсюль гучалі песні-вяснянкі, 🌾 ладзіліся гульні, 👫 а моладзь збіралася на ўзгорках, “выпускала” птушак з цеста, прыспешваючы цяпло, гушкалася на арэлях. 🔥 І кожнае дзеянне мела магічнасць і было скіравана на дабрабыт і здароўе ўсяму роду 💛
📺 Адметныя звычаі клікаць вясну захаваліся і ў Чачэрскім раёне. Пра гэта сведчыць фрагмент тэлеперадачы “Радавод. Традыцыйная культура беларусаў”, аўтар – Рэгіна Гамзовіч, рэжысёр – Арнольд Дыбча, запіс 1999 г. 🍃
➡ У вёсцы Палессе спускалі на ваду вогненнае кола – сімвал сонца, якое павінна абагрэць сваімі промнямі зямлю на добры ўраджай. І, канечне, спявалі: “Ты селязень, а я вутачка, ты паляцеў, а я тутачка”🌿
➡ А вось у вёсцы Асінаўка мясцовыя жыхары захавалі свой звычай карагодных спеваў, якія таксама занатавалі кадры тэлевізійнай культурнай экспедыцыі 💥
#Белтэлерадыёфонд #тэлеархіў #архіўБТ #традыцыіБеларусі #радавод #святы #Дабравешчанне #пасхальнытыдзень
0 комментариев
1 класс
#каляндар 🍀
☀ Пачатак красавіка – час малітвы і традыцыйных абрадаў для вернікаў абедзвюх канфесій. 🍮 Каталікі ў прадчуванні Вялікага дня, а праваслаўныя рыхтуюць галінкі вярбы, каб сустрэць свята ўваходу Гасподняга ў Іерусалім 🌾
📺 У вёсцы Гарэнічы Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці, як і паўсюль, па-гаспадарску рыхтаваліся да сустрэчы Вялічкі (так называлі свята Пасхі) – наводзілі парадак на падворках і ў дамах, апраналі ўсё самае лепшае, гатавалі найсмачнейшыя стравы і, канечне, спявалі. ✅ У чаканні свята Соф’я Шахваростава і Лідзія Аўтуховіч: гучыць народная песня “Зялёны явар на дварэ”. 🍃 А вось жыхарка вёскі Стаі Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Галіна Фокіна добра памятае пра абрадавыя асаблівасці, звычаі і гульні падчас пасхальных святкаванняў, пра якія і распавядала тэлегледачам у фрагменце тэлевізійнай перадачы “Радавод” (аўтар і вядучая – Рэгіна Гамзовіч, рэжысёр – Арнольд Дыбча), запіс 1999 г. 💛
#Белтэлерадыёфонд #тэлеархіў #архіўБТ #традыцыіБеларусі #радавод #святы #вернікі #Вялікдзень
0 комментариев
1 класс
#Весна_музыкальная 🎼
🌿 ☀ 🌾
Апрель – цветущий весенний месяц: яркими красками наполняется не только природа, но и душа. 🎶 А что за музыка опять слышна? Это на дворе поет весна❗
📺 В #кадрахпрошлого фрагмент телепередачи “Концертмейстер Лариса Максимова”, автор – Анна Кашуба, режиссер – Марина Максимович, запись 1995 г. 🍃 Романс “Весенняя ночь”: музыка Роберта Шумана – стихи поэта-романтика Йозефа Эйхендорфа в переводе на русский Александра Ефременкова, фортепианная партия – Лариса Максимова. 🎹 Особенно лирично в камерном исполнении звучит чарующий эмоциональностью и искренностью голос заслуженной артистки Республики Беларусь Нины Козловой 💛
#Белтелерадиофонд #телеархив #архивБТ #искусствоБеларуси #музыка #песня #НинаКозлова #ЛарисаМаксимова
0 комментариев
1 класс
#Тэатральны_дзень 🎭
☀ Казку, музыку і дзіцячую творчасць яднае тэатральнае мастацтва 💛
📺 У сусветны дзень тэатра прапануем фрагмент пастаноўкі паводле вядомай і любімай гледачом любога ўзросту казкі Карнея Чукоўскага “Муха-Цакатуха” 🔥
👫 Выконваюць вучні музычнай студыі сярэдняй школы № 28 горада Гомеля, запіс 1989 год ❗ Хто ведае, магчыма, сярод гэтых юных і таленавітых майстроў сцэны вы пазнаеце сябе 👪
#Белтэлерадыёфонд #тэлеархіў #архіўБТ #тэатр #музычнаястудыя #пастаноўка #СШ28Гомель
0 комментариев
2 класса
#Дзень_вясновага_раўнадзенства ☀ 🌞
🌿 Паветра пахне сапраўднай вясной – дзень параўняўся з ноччу…
😊 Карагод – ключ каляндарнай абрадавасці, што суправаджае земляробчы цыкл і ўслаўляе прыгажосць прыроды, дзе цэнтральныя сімвалы – сонца і зямля❗Карагоды, вядома, суправаджаліся песнямі і танцамі, прычым з адметнай харэаграфіяй. ➡ Дарэчы, такога кшталту ігрышчы былі і спосабам стасункаў моладзі – прыглядзецца ды выбраць сабе пару 👫
📺 Карагоды, якія і сёння ладзяцца ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, уваходзяць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. ✅ Іх аўтэнтычнае ваджэнне захоўвае і перадае ў спадчыну народны фольклорна-этнаграфічны ансамбль “Крыніцы”, кіраўнік – Ігар Няхайба. Пра асаблівасці песенных карагодаў добра ведае Таццяна Максімчук, загадчыца Пінкавіцкага сельскага Дома культуры 🍃
💛 Фрагмент тэлеперадачы “Жывая спадчына. Традыцыя веснавых карагодаў”, аўтар і рэжысёр – Надзея Габец, запіс 2021 г.
#Белтэлерадыёфонд #тэлеархіў #архіўБТ #карагод #культурнаякаштоўнасць #Пінкавічы #вясна
0 комментариев
3 класса
#песні_Вясне 🌿
🐥 Прыляцелі гракі, жоравы і жаўрукі – да ранняй і цёплай вясны! ☀ Нашыя продкі былі вельмі назіральнымі і не менш трапнымі ў выслоўях, прыказках і прымаўках. А ў песнях занатавалі ўсё жыццё 🔥
📺 Вяночак беларускіх народных вясновых песень у апрацоўцы Мікалая Сіраты ў фрагменце канцэртнай праграмы Дзяржаўнага народнага хору БССР, мастацкі кіраўнік – заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Міхась Дрынеўскі 💛
✅ “Вясна, вясна, вясняначка”, “Благаславі, маці”, “Ой, ты, вясна-красна”, “А па возеру, а па сіняму”, “Вясна-красна наставала”.
➡ На сцэне жаночая група хору, саліруюць Любоў Якушава і Святлана Суседчык, запіс 1983 г.
#Белтэлерадыёфонд #тэлеархіў #архіўБТ #ЗалатыФондБТ #вясна #вяснянка
0 комментариев
5 классов
#песні_Вясне 🌷
☀ Вясна-красунечка – непаўторная, доўгачаканая, цёплая і радасная!
📺 #Укадрахмінулага фрагмент музычнай тэлівізійнай пастаноўкі з удзелам дзіцячых калектываў “Вясна ідзе, спяшаецца”, запіс 1987 г.
🎼 Салістка вакальнай групы дзяўчынак Рэспубліканскага палаца культуры Белсаўпрофу заварожвае магічным мяккім выкананнем, а мелодыя нагадвае пра вясновыя гульні, карагоды і бесперапыннасць жыцця 💛
#Белтэлерадыёфонд #тэлеархіў #архіўБТ #ЗалатыФондБТ #вясна #вяснянка
1 комментарий
7 классов
#юбилей 💛
🎤 Его голос сложно не узнать, а талант, харизма и особенный творческий почерк ярко воплощены в кинематографических и сценических характерных образах, ставших богатой ретроспективой неповторимых кадров прошлого, таких многогранных и дорогих зрителю ☀
🎭 Народному артисту Беларуси Владимиру Гостюхину – 8⃣ 0⃣ ❗ С юбилеем, Владимир Васильевич ‼ Здоровья, добра, мира и неиссякаемого жизненного ритма, в котором Вы так успешно гармонируете, сочетая профессиональное и личное 🔥
📺 В #кадрахпрошлого фрагмент фильма-концерта «Пою и слушаю...», запись 2007 г. На сцене Белгосфилармонии Владимир Гостюхин с глубоким прочтением символического призыва к любви вместо разрушения Сергея Есенина – мини-поэма «Певущий зов» 💥
#Белтелерадиофонд #телеархив #архивБТ #концерт #ВладимирГостюхин
0 комментариев
1 класс
#Паэзія_песня 💛
🌿 Далікатна і кранальна гучыць паэзія Уладзіміра Іванавіча Карызны ☀
📺 У памяць пра яркага творцу, народнага паэта, сапраўднага патрыёта беларускай зямлі яго прызнанне: “Люблю цябе, Белая Русь” у выкананні заслужанай артысткі БССР Тамары Раеўскай.
🎼 Музыка Юрыя Семянякі, на сцэне – сімфанічны аркестр Беларускага тэлебачання і радыё, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – заслужаны артыст БССР Барыс Райскі. Фрагмент тэлевізійнай перадачы “Творчыя партрэты”, запіс 1989 г.
#Белтэлерадыёфонд #тэлеархіў #архіўБТ #творчыпартрэт #УладзімірКарызна
1 комментарий
5 классов
Фильтр
#каляндар 🌿
...07:08
- Класс
#каляндар 🍀
...#каляндар 🍀
...09:18
#песні_Вясне 🌿
...04:58
#песні_Вясне 🌷
...01:49
загрузка
Показать ещёНапишите, что Вы ищете, и мы постараемся это найти!
Левая колонка
О группе
Белтелерадиофонд – архивное собрание уникальных произведений, созданных работниками Белорусского телевидения и радио, начиная с 1 января 1956 года.
Белтелерадиофонд – это документальные и художественные фильмы, спектакли и телерадиоспектакли, публицистические, информационные, музыкальные и развлекательные телерадиопередачи.
Фонд насчитывает 200 тысяч единиц хранения.
Уважаемые пользователи!
Авторские права на опубликованные произведения принадлежат Белтелерадиокомпании.
По вопросам наличия, приобретения и использования материалов, пишите нам по адресу: archive@tvr.by
https://vk.com/belteleradiofond
https://www.facebook.com/belteleradiofond
- 220114, Минск, ул.Макаенка, 9
Показать еще
Скрыть информацию