
«Ізноў восень на Палессі»
Гэта аўтарскі фільм пра палескага бортніка, яго сына і пчол, якія жывуць разам з лесам, а не побач з ім. У стужцы — сапраўдныя калоды-вуллі высока на дрэвах, лясное бортніцтва Беларусі са Спісу нематэрыяльнай спадчыны UNESCO і ціхае восеньскае Палессе без глянцу і пастановак.
Калі вам хочацца хоць на гадзіну апынуцца ў восеньскім палескім лесе - запрашаю на мой новы фільм «Ізноў восень на Палессі». Гэта гісторыя пра палескага бортніка, яго сына і пчол, пра жывое лясное бортніцтва, якое перадаецца ад чалавека да чалавека, ад бацькі да сына.
У фільме вы ўбачыце сапраўдныя калоды-вуллі высока на дрэвах, лезіва, лазбень, доўжню, восеньскі агляд пчол і тую цішыню лесу,
0 комментариев
2 класса
Сёння ўжо Мікола вясновы, хаця яшчэ некалькі тыдняў таму было холадна і здавалася вясна ніяк не хоча ісці.
А ў бортнікаў свята - бо завяршаецца адказны гадавы цыкл: пачысціць калоды-вуллі, патварыць новыя вуллі - усё трэба паспець да Міколы. Бо ўжо пасля паляцяць раі ў новыя вуллі.
Я ўзгадваю свой першы занятак у спадчыннага бортніка Васіля: калі прыехаў вясной да яго зацягнуць вулей на стойла - а ў паветры ад пішчыць усё. Якраз тады мы паспелі да Міколы патварыць і вулля сцягнуць, а пасля... Час чакання, калі і каму сядзе рой. Вось тое ўжо радасці поўны лазьбень :)
Больш пра вясновыя клопаты ад саміх носьбітаў гэтага промысла.
https://youtube.com/playlist?list=PL_vzcwU9BitgIkOuZWl74zK4g
0 комментариев
1 класс
Сёння важны дзень - Сусветны дзень пчалы.
Яшчэ гадоў пяць таму напісаў невялікую зацемку, якая і праз 5 год гучыць добра.
Гэта шчырыя словы падзякі і павагі як самой пчале (і слепету канешне), так і бортнікам гэтага і таго свету, сем'ям і неабыякавым прыхільнікам.
І так супала, што дата свята прыпадае пад завяршальны этап вясновага цыкла адказных прац бортніка, пад самага Міколу вясновага.
А вось на паштоўцы ў руках бортнік стрымае кветку, якая не адно стагоддзе суправаджае пчол, а сам бортнік вітае пчол такім чынам:)
Адгадайце, што за кветка?;)
https://bortnictva.by/Chroniki/dziakuj_pcale#wbb1
2 комментария
0 классов
Выйшаў запіс падкаста на канале "Так склалася гістарычна" з Ганнай Дзягель.
Калі першы выпуск амаль 3 гады таму быў пра бортніцтва як промысел, то гэтым разам пагаварылі пра адзін з найбольш важных для пчол і людзей прадукт - воск.
Воск і свечы: гісторыя, якая аб'ядноўвае час і прастору.
Такія вядомыя для ўсіх прадукты пчалярства як мёд і воск з даўніх часоў мелі важная эканамічная, сацыяльнае і сакральнае значэнне. Часам воск і свечкі станавіліся галоўнымі атрыбутамі глабальных зменаў і значна ўплывалі на гісторыю сучасную.
Кароткая гісторыя воску: Падкаст Так Склалася Гістарычна - 76
0 комментариев
0 классов
Вясна прыходзіць хутка, і пачынаецца новы год для бортніка.
Вось ужо і прабег Аляксей Цёплы - што для бортніка прыйшоў час лезці на верхавіны... Ці то пчол клікаць - ці то глядзець дзе яны тамака лётаюць:)
Здаўна на Аляксея Цёплага (30 сакавіка) палешукі казалі: "на Ляксея Цёплага рыба ідзе на нераст, карова на верас - а бортнік на хвою".
Кожнаму сваё месца.
#бортніцтва #промысел #традыцыя #календар #беларусь #культурабеларусі
0 комментариев
1 класс
Вось і вынікі першага квіза "пчоламова" на дзень роднай мовы.
Уражвае, як вы здагадаліся ў многіх адказах і як цяжка было ў іншых.
Але ўсё роўна ўсім удзельнікам падабайка і павага за смеласць :))
Квіз і далей будзе існаваць - той, хто яшчэ не прайшоў або хоча паспытаць свой шанец - шукайце спасылку :)
#бортніцтва #квіз #дзеньроднаймовы
0 комментариев
1 класс
Фильтр
загрузка
Показать ещёНапишите, что Вы ищете, и мы постараемся это найти!
Левая колонка
О группе
Бортніцтва - традыцыйны лясны промысел, які аб'ядноўвае традыцыйныя веды пра навакольны свет (жывую і нежывую прыроду), устойлівыя практыкі і спосабы ўтрымання, догляду і аховы пчол, культурны кантэкст, своеасаблівы бортны код.
Група была створана НКА Братэрствам Босых Бортнікаў з мэтай асветніцтва і папулярызацыі гэтага промысла, а таксама адлюстравання працэса аднаўлення промысла ў натуральных умовах.
Слава Пчале, бортніку на дрэве і бортнай сасне, лязіву-жэні і вострай пяшне, дуплістаму бору, шырокаму дубу і Слепету ў дупле!
- Гомель
Показать еще
Скрыть информацию