
Віншуем з днём нараджэння артыстку драмы АСТРАШАБ АЛІНУ УЛАДЗІМІРАЎНУ!
Аліна Уладзіміраўна працуе ў тэатры імя Якуба Коласа з верасня 2025 года. Працягвае вучобу ў Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў. Ролі ў рэпертуары: Лялечка («Агнявы Леў» А.Кружнова), Папялушка («Папялушка» Т.Габэ паводле творчасці Ш.Пэро), Саша («Дзеці. Вёрсты» А.Казюханава паводле твораў Якуба Коласа), Ганна («Дзеці. Вёрсты» А.Казюханава паводле твораў Якуба Коласа), Новенькая («Зімы не будзе?» В.Альшанскага).
Занятая ў масавых сцэнах спектакля «Несцерка» В.Вольскага.
Жадаем Аліне Уладзіміраўне новых цікавых роляў, творчага росквіту, пазітыўнага настрою, шчасця ў асабістым жыцці!
0 комментариев
0 классов
На тэлеканале "Віцебск" у межах перадачы "Вячэрні Віцебск" расказваецца пра гарадскі конкурс "Сцэнічныя чытанні "Школьны тэатр". Створаны ў 1996 годзе па ініцыятыве Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, ён і сёння жыве і падтрымліваецца віцебскімі гарадскімі ўладамі.
Удзел у перадачы прымаюць літаратурны рэдактар тэатра імя Якуба Коласа, куратар конкурсу Юрый Іваноўскі, адна са стваральніц чытанняў Святлана Дашкевіч, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў, кіраўнікі тэатральных калектываў - Уладзіслава Цвікі (узорная тэатральная студыя «Дарослыя дзеці» гімназіі №8, народны маладзёжны тэатр «Колесо»), Наталля Шлімакова (узорны тэатральны калектыў «Прэм'ера» Віцебскога гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі), Галіна Мароз, (тэатральны калектыў «ТэГі» гімназіі №7 імя П.Я.Кандраценкі).
https://youtu.be/OXjjyvwQiLs?si=rSvg1itOaeSaFagL
0 комментариев
0 классов
24 красавіка (пятніца), 19:00,
замест аб'яўленага раней спектакля «Асенні rock'n'roll»,
на камернай сцэне адбудзецца паказ споведзі «НЕЗАГОЙНАЯ РАНА»
паводле твораў «Незагойная рана» В.Быкава, «Memento mori» Я.Брыля,
«Балада пра смяротнікаў» Ул.Караткевіча.
Усе квіткі - сапраўдныя.
Адміністрацыя тэатра прыносіць прабачэнні за створаныя нязручнасці.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да адміністратараў
(тэлефоны 62-63-84, 62-63-96)
або ў касу тэатра (тэлефон 62-63-81).
0 комментариев
0 классов
8 мая (19:00) на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца прэм’ера спектакля-канцэрта «ТЭАТР І ВАЙНА». Гэта сумесны праект коласаўцаў і Цэнтра культуры «Віцебск». Першы паказ будзе прысвечаны 100-годдзю тэатра і Дню Перамогі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Спектакль-канцэрт, спектакль-мастацка-дакументальны ўспамін расказвае пра лёс тэатра імя Якуба Коласа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Перад пачаткам фашысцкай навалы 18 мая 1941 года была пастаўлена легендарная камедыя «Несцерка» і пазней паказана для шырокай публікі на гастролях у Петразаводску, дзе коласаўцы і даведаліся пра пачатак вайны. На роднай віцебскай сцэне сыграць «Несцерку» коласаўцы не паспелі – вымушаны былі адправіцца ў эвакуацыю, ва Уральск. Пастаноўка распавядае пра тое, як перажывалі артысты вайну, што ставілі далёка ад роднага Віцебска, як выступалі для салдат паміж жорсткімі баямі…
Напоўнены ваеннымі песнямі, вытанчанымі харэаграфічнымі нумарамі, спектакль прасякнуты любоўю да мастацтва, роднага Коласаўскага тэатра, да сваёй краіны, якая гераічна прайшла вогненныя саракавыя і штогод годна святкуе Дзень Перамогі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Сцэнар і пастаноўка Марыны Раманоўскай, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь. Пераклад сцэнара на беларускую мову Алеся Замкоўскага.
У спектаклі занятыя артысты тэатра імя Якуба Коласа і творчыя калектывы горада Віцебска.
Узроставае абмежаванне – 12+.
Квіткі можна набыць анлайн.
І ў касе тэатра.
Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30,
перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.
0 комментариев
1 класс
15 красавіка, у 18:30, у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа перад паказам прэм'еры спектакля «Зімы не будзе?» адбудзецца адкрыццё выставы «Віцебск. Вясна. Любоў». Арганізатар выставы – Віцебскі мастацкі музей (філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея), паказваецца ў межах святкавання 100-годдзя тэатра імя Якуба Коласа.
Тэатр – гэта не толькі ігра акцёраў і рэжысёрскае бачанне, але і цэлая палітра мастацтваў, якія пераплятаюцца, ствараючы непаўторную атмасферу. Напярэдадні прэм'еры спектакля «Зімы не будзе?» мы рады паказаць гледачам выставу жывапісу, якая стане візуальнай прадмовай да паказу пастаноўкі. Новы выставачны праект «Віцебск. Вясна. Любоў» напоўніць тэатральную прастору вясновымі фарбамі. Пададзеныя работы дэманструюць, наколькі мастак можа адчуваць і бачыць свет па-тэатральнаму. Кожны мастак – гэта рэжысёр свайго палатна, і гледачы змогуць разгадаць задуму гэтага рэжысёра.
Віцебскіх мастакоў цікавяць не столькі факт і калізіі рэальнасці, колькі асабістае асацыяцыйнае ўспрыманне. Узбагачаецца мастацкая паэтыка, аўтар звяртаецца да ўнутранага сэнсу быцця, і гэта патрабуе нетрадыцыйнага падыходу да рашэння палатна. Рэальныя ўражанні робяцца грунтам для трансфармацыі рэчаіснасці, а прадметы і аб'екты – штуршком для фантазіі, што дазваляе выбудаваць пэўную мізансцэну карціны.
У экспазіцыі будуць паказаны мастацкія творы наступных аўтараў – Васіль Васільеў, Андрэй Вайцяхоўскі, Святлана Урублеўская, Барыс Лалыка, Наталля Лавіцкая-Ярмолава, Віктар Мядзвецкі, Валерый Магучы, Аляксей Пшонка, Алег Скавародка, Аляксандр Слепаў, Вячаслаў Шайнураў, Уладзімір Шаппо.
Усе работы актуальныя незалежна ад часу і месца, і гэта яшчэ раз даказвае: мастацтва не мае межаў.
Чакаем гледачоў на адкрыцці выставы!
І на прэм’ерным паказе добрай гісторыі для ўсёй сям’і «Зімы не будзе?» па п’есе Віктара Альшанскага.
Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы.
А таксама – у касе тэатра. Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым работы касы:
панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30,
перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.
0 комментариев
0 классов
Віншуем з днём нараджэння артыста драмы Чарных Мікалая Андрэевіча!
Мікалай Андрэевіч працуе ў тэатры імя Якуба Коласа са студзеня 2025 года. Ролі ў рэпертуары: Гайдук і Слуга пана Бараноўскага ("Несцерка" В.Вольскага), Леў ("Лясное сяброўства" А.Замкоўскага), Міністр аховы ("Папялушка" паводле Ш.Пэро), Цень ("Тытанавая ведзьма" У.Альхоўскай).
Жадаем Мікалаю Андрэевічу натхнення, няўрымслівасці, творчых поспехаў, цікавых роляў, вясновага настрою!
0 комментариев
0 классов
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр і Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна ў рамках праекта "Коласаўцы", прысвечанага 100-годдзю Коласаўскага тэатра, запрашаюць 16 красавіка на творчую сустрэчу з вядучым майстрам сцэны, уладальнікам прыза БСТД "Крыштальная зорка" Святланай Жукоўскай. Вы ўбачыце відэазапісы фрагментаў са спектакляў з удзелам актрысы, пачуеце яе згадкі пра мінулае, пра сустрэчы з карыфеямі сцэны. У творчым вечары прымуць удзел ранейшыя і цяперашнія калегі Святланы Жукоўскай. Вядучы сустрэчы -літаратурны рэдактар Коласаўскага тэатра, тэатразнаўца Юрый Іваноўскі.
Імпрэза адбудзецца ў актавай зале Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна. Пачатак у 17-00. Уваход вольны.
0 комментариев
5 классов
Фильтр
- Класс
загрузка
Показать ещёНапишите, что Вы ищете, и мы постараемся это найти!
Левая колонка
О группе
Афіцыйная суполка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Створана з мэтай папулярызацыі гэтага сцэнічнага калектыву, пашырэння стасункаў з усімі яго аматарамі і прыхільнікамі, абмеркавання спектакляў, творчасці акцёраў, рэжысёраў, мастакоў.
- 210026, Рэспубліка Беларусь, г.Віцебск, вул.Замкавая, 2., Витебск
Показать еще
Скрыть информацию