ЗУБАРАЎ Відавочна, што прозвішча «Зубар» паходзіць ад назоўніка «зуб». «Зубарам» маглі назваць чалавека з вялікімі ці моцнымі зубамі, або чалавека, які любіць «скаліць зубы» - насміхацца. Або таго, хто лячыў і вырываў зубы. У Баўсунах прозвішча «Зубар» упершыню з'явілася ў 1807 г., калі баўсунскі памешчык Герасім Азерскі купіў сям'ю селяніна Антона Ільіна Зубара. Антону на той час было 36 гадоў. У яго былі тры сыны: Кандрат, 1801 г.н., Рыгор 1803 г.н. і Антон 1806 года нараджэння. Забягаючы наперад трэба сказаць, што апошняя сям’я Зубаравых у Казацкіх Балсунах (сям’я Сцяпана Цімафеевіча) з’яўляецца прамымі нашчадкамі Кандрата Зубара. У Кандрата Антонава Зубара былі два сыны: Раман і Захар. Сам Кандрат Зубар уцёк з Баўсуноў ад пана ў 1850 годзе. У Рыгора Антонава Зубара (1803-1841) быў сын Аляксей (1833 г.н.), які верагодна памёр маленькім, і пасынак Ігнат Іванаў. Ігнат уцёк з Баўсуноў у 1844 г., але потым ізноў вярнуўся ў вёску. Пасля падзела баўсунскага маёнтка ён быў прыгонным селянінам памешчыцы Лізаветы Паповай (дачкі Герасіма Азерскага). У 1862 г. пасля адмены прыгоннага права Ігнат меў падвойнае прозвішча Зубар-Лупачонак. Быў беззямельным. У Антона Антонава Зубара быў сын Іван (1816 г.н.) і пасынак Майсей Іванаў. Іван Антонаў Зубар служыў дваровым чалавекам у паноў Азерскіх. Пасля падзелу баўсунскага маёнтка ў 1857 г. Іван Антонаў быў дваровым у памешчыцы Наталлі Маскалёвай (унучкі Герасіма Азерскага). Пасынак Антона Антонава Зубара Майсей Іванаў верагодна служыў у паноў фурманам (кучарам), пасля 1857 г. таксама належаў памешчыцы Наталлі Маскалёвай. Ягоныя сыны Васіль, Еўдакім, Кандрат і ўнук Павел (сын Кузьмы Шумелава) атрымалі ў Баўсунах прозвішча Кучараў. Васіль Майсееў у 1900 г. перасяліўся з сям’ёй (3 чалавекі) з Баўсуноў у вёску Наваказанку Сладкоўскай воласці Ішымскага ўезда Табольскай губерні. Пасля пераезда ў Сібір Васіль Майсееў Кучараў ізноў, як і бацька, зрабіўся Зубарам, а ягоныя нашчадкі пісаліся ўжо не Зубары, а Зубаравы – з канчаткам –аў (-ов). У канцы ХІХ-пачатку ХХ ст. прозвішча «Зубар» у Баўсунах стала пісацца «Зубараў». Ілля Іванаў (верагодна сын Івана Раманава) з сям’ёй у 1906 г. перасяліўся ў Сібір у вёску Іллінка Ужурскай воласці Ачынскага павета Енісейскай губерні. У 1911 г. трое Зубаравых (Іван Раманаў, Мацвей Захараў і Рыгор Захараў) купілі зямлю ў баўсунскага памешчыка Стэфана Кана. Андрэй Іванавіч Зубараў ваяваў у Першую сусветную вайну. Быў шарагоўцам 120-га пяхотнага Серпухаўскага палка. Знік без вестак на румынскім фронце 10 снежня 1916 г. каля вёскі Галбенул-Дрогул. У 1920-х гг. у Казацкіх Балсунах жыло 7 сем’яў Зубаравых. Гэта сем’і Андрэя Рыгоравіча, Васіля Іванавіча, Марыны Каліннікаўны, Фёдара Іванавіча, Цімафея Іванавіча, Якава Іванавіча і Ягора Панкратавіча Зубаравых.
    0 комментариев
    0 классов
    ВАСІЛЕНКА Баўсунцы Васіленка, як і Васьковы, імаверна вядуць свой род ад Васіля Іванавіча Баўсуна, які нарадзіўся прыкладна ў 1640-х гг., а памёр паміж 1726 і 1732 годам. Васіль Іванавіч Баўсун быў унукам або праўнукам заснавальніка вёскі Мяхеда Баўсуна. У Васіля Баўсуна быў сын Іван (Янка, па мянушцы Шчэрба), 1670 года нараджэння. Іван Васілёў Шчэрба памёр 30 студзеня 1746 года ва ўзросце 76 гадоў. Дзеці Янкі Шчэрбы – Карп, Кузьма, Лук’ян, Лявон, Рыгор і Сава, па імені дзеда, як гэта часта бывала, і атрымалі прозвішча Васілёнак . Упершыню гэтае прозвішча сустракаецца ў спісе лецяхоўскай царквы за 1746 г., у якім Карп Шчарбіна (сын Янкі Шчэрбы) і ягоныя браты названы Васілёнкамі. Карп у 1746 г. і ў наступныя гады быў войтам (старастам) Баўсуноў. У 1765 г. у Баўсунах было два двары, дзе жылі жыхары з прозвішчам «Васілёнак»: двор Карпа Іванава і двор ягонага брата Рыгора Іванава. У 1782 г. у вёсцы налічвалася ўжо пяць двароў Васілёнкаў. Пры гэтым шостая сям’я Васілёнкаў: сям’я Майсея Лявонава Васілёнка, жыла ў двары цесця – Васіля Міхайлава Хвясёнка. І ўжо ў 1811 г. Павел – сын Майсея Васілёнка, меў прозвішча не Васілёнак, а Фясёнак. Такія выпадкі, калі зяць (або дзеці зяця) атрымліваў прозвішча цесця, былі даволі распаўсюджаныя. Так, у канцы ХІХ–пачатку ХХ ст. у Баўсунах жылі тры галіны роду Васілёнкаў і дзве галіны вялі свой род якраз ад такіх зяцёў, якія прымакамі жылі ў дварах цесцяў і дзеці якіх атрымалі прозвішча не свайго бацькі, а свайго дзеда па маці. У пачатку ХХ ст. прозвішча «Васілёнак» прымае форму «Васіленка». У канцы ХІХ–пачатку ХХ ст. у вёсцы жылі тры роды Васілёнкаў – сем’і Апанаса Якаўлевіча, Васіля Кірылавіча і Аўхіма Мартынавіча . З іх толькі Апанас Якаўлевіч быў прамым нашчадкам Васіля Баўсуна. 1-ы род Васілёнкаў: Васіль Іванаў Баўсун; Іван Васілёў Шчэрба; Сава Іванаў Васілёнак; Сідар Якімаў Сярга – муж Еўдакіі Савінай; Акула Сідараў Васілёнак (сляпы жабрак); Марцінъ Акулін Васілёнак (калека); Аўхім Мартынаў Васілёнак; Ісак Аўхімаў, Кузьма Аўхімаў, Хама Аўхімаў, Антон Аўхімаў Васіленка. 2-і род Васілёнкаў: Васіль Іванаў Баўсун; Іван Васілёў Шчэрба; Рыгор Іванаў Васілёнак; Лук’ян Рыгораў Васілёнак; Аляксей Апанасаў - зяць Лук’яна Рыгорава Васілёнка; Кірыла Аляксееў Васілёнак; Васіль Кірылаў Васілёнак; Яўсей Васілёў, Фёдар Васілёў Васіленка. 3-і род Васілёнкаў: Васіль Іванаў Баўсун; Іван Васілёў Шчэрба; Рыгор Іванаў Васілёнак; Мікалай Рыгораў Васілёнак; Якаў Мікалаеў Васілёнак; Андрэй Якаўлеў Васілёнак; Якаў Андрэеў Васілёнак; Апанас Якаўлеў Васілёнак; Апанас Апанасаў Васілёнак. На фронтах Першай сусветнай вайны ваявалі Ісак Аўхімавіч Васіленка і Кузьма Аўхімавіч Васіленка. У 1920-х гадах у Казацкіх Балсунах жылі чатыры сям’і Васіленка: Сем’і Антона Аўхімавіча, Ісака Аўхімавіча, Кузьмы Аўхімавіча і Васіля Кірылавіча.
    0 комментариев
    8 классов
    0 комментариев
    0 классов
    0 комментариев
    0 классов
    0 комментариев
    0 классов
    0 комментариев
    0 классов
    0 комментариев
    3 класса
    Як пушчу стрялу да па ўсім сялу,  Да й уздоўж сяла ў канец вуліцы.  Як уб’е стряла добра моладца,  Па тым моладцу некаму плакаці: Матка старэнька, сястра маленька, Дзеткі дробныя да й усе роўныя, Жана молада кала горада. Дзе матка плача — там рэчка цячэ, Дзе сястра плача — там калодзезі, Дзе дзеткі плачуць — ручайкі бягуць, Дзе жана плача — там расы няма. А матка плача да смерці,  Сястра плача да замужжа 
    0 комментариев
    0 классов
    Гурт "Калi Ласка".Цячэ вада у ярок.
    0 комментариев
    3 класса
    0 комментариев
    0 классов
Фильтр
  • Класс
  • Класс
  • Класс
  • Класс
  • Класс
nacuc
  • Класс
  • Класс
  • Класс
Показать ещё