З Днём роднай мовы, сябры!
    1 комментарий
    9 классов
    Каляда, каляда Нават холад не бяда. Заспяваюць палазы, Уцякаюць маразы. Звоняць бомы, едуць сані Па святочнай белізне. Мы не знаем нават самі Ці на яве, ці у сне... Святочны настрой перадаюць радкі з верша У. Мазго і фрагмент з палатна "Святочная плошча ў Ракаве" (2009 г.) Леаніда Шчамялёва
    1 комментарий
    8 классов
    95-годдзе Уладзіміра Караткевіча "Роднае слова" сустрэла ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. На круглым стале "Феномен даследчыцкай зацікаўленасці і чытацкага шанавання" адбылася прэзентацыя караткевіцкага нумара-альманаха. Удзельнікі мерапрыемства, у тым ліку аўтары "Роднага слова", звярнуліся да праблем сучаснага караткевічазнаўства, акрэсліўшы шматгадовую перспектыву даследавання жыцця і творчасці класіка беларускай літаратуры. Святочнага настрою гасцям музея дадала натхнёная экскурсія куратара выставы "Вясна ўвосень" Ірыны Князевай. Выстава, якую адкрылі напярэдадні, прысвечана Уладзіміру Караткевічу. Дзякуем музею за плённае супрацоўніцтва і гасціннасць, а інструментальнаму ансамблю "La-vie" пад кіраўніцтвам Таццяны Жагула – за чароўную музыку. Працягваем караткевіцкі тыдзень "Роднага слова"
    1 комментарий
    5 классов
    З вясновым святам!
    1 комментарий
    7 классов
    З Днём роднай мовы!
    2 комментария
    34 класса
    Адна з найцікавейшых старонак у гісторыі развіцця нацыянальнай мастацкай культуры – творчая дзейнасць і літаратурная спадчына Францішкі Уршулі Радзівіл (1705–1753), якая нарадзілася 320 гадоў таму. У лютаўскім нумары “Роднага слова” можна прачытаць артыкул “Ля вытокаў педагогікі мастацтва: Творчая дзейнасць Францішкі Уршулі Радзівіл” кандыдата мастацтвазнаўства Лідзіі Шкор, якая асэнсоўвае творчую спадчыну асветніцы ў кантэксце педагогікі і філасофіі мастацтва. Электронную копію любога нумара “Роднага слова” можна замовіць на сайце часопіса. На выяве: “Партрэт Францішкі Уршулі Радзівіл з князёў Вішнявецкіх” (1758) Гіршы Ляйбовіча.
    1 комментарий
    7 классов
    Здалося на момант, што неба й зямля спраўляюць заручыны; звады няма анідзе, і разліўся паўсюль узнёсласці дух, бо Каляды
    1 комментарий
    20 классов
    Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа адзначыў 65-годдзе! Для рэдакцыі “Роднага слова” сябры-коласаўцы – гэта найперш калектыў аднадумцаў, з якім можна ўвасабляць самыя смелыя ідэі, што пасля робяцца трэндамі ў сферы навукова-асветніцкага друку. Супрацоўніцтва музея і часопіса вымяраецца супольнымі праектамі, якія ўзбагачаюць здабыткі коласазнаўства і не абмяжоўваюцца толькі часопіснымі публікацыямі. Нашым падарункам да юбілею, які папоўніць музейныя фонды, стаў графічны партрэт Якуба Коласа (глядзіце першае фота), выкананы пры жыцці класіка мастаком Валянцінам Волкавым (1930-я гг.). Арыгінал беззваротна страчаны, а яго копія знойдзена сталым аўтарам “Роднага слова”, даследчыкам гісторыі беларускай літаратуры Сяргеем Шапранам. А яшчэ – чарговы выпуск часопісных Каласавінаў, што традыцыйна выходзяць у лістападаўскім нумары. Гэтым разам ён прысвечаны 65-годдзю музея. …Перабіраючы дзясяткі яркіх фотаздымкаў з юбілейных урачыстасцяў, шчыра дзякуем Музею Якуба Коласа і яго дырэктару Ірыне Мацяс за гасціннасць і падоранае свята. А тут пакінем самыя камерныя фота, што найперш падкрэсліваюць значнасць юбілейнай падзеі і плён "ціхай" музейнай працы. Са Святам, сябры!
    1 комментарий
    15 классов
    Сёння адзначаецца 125-годдзе народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова. Разнастайнасць яго пісьменніцкага таленту асабліва праявілася ў кнігах пра дзяцей і для дзяцей. Мастацкая спадчына празаіка – залаты фонд сусветнай дзіцячай літаратуры. У лістападаўскім нумары “Роднага слова” да юбілею Міхася Лынькова выйшлі наступныя артыкулы і метадычныя распрацоўкі: 🔹 “Міхась Лынькоў – дзецям” Таццяны Ганчаровай-Цынкевіч; 🔹 « “…Пішыце так, як б’юцца нашы воіны…”: Ліст Веры Харужай да Міхася Лынькова» Аляксандры Доўнар; 🔹 “Марскі бой па творчасці Міхася Лынькова: V клас” Таццяны Лойшы; 🔹 “Міхась Лынькоў – 125: жыццёвы шлях і творчасць: Інтэлектуальная гульня (X–XI класы)” Леаніда Бязручкі. 📯 Электронную копію гэтага нумара можна замовіць на сайце часопіса. Нагадваем таксама, што ідзе падпіска на І паўгоддзе 2025. #Лынькоў #пісьменнікіБеларусі #беларускаямова #беларускаялітаратура #роднаямова #творцы #часопіс #мова #літаратура #РоднаеСлова #юбілей #пісьменнікі_Беларусі
    1 комментарий
    15 классов
    З Днём настаўніка!
    1 комментарий
    32 класса
Фильтр
  • Класс
  • Класс
  • Класс
Показать ещё