Калі будынка паблізу няма, схавайцеся за дрэвамі з густой кронай.
Калі дрон зусім блізка і дабрацца да бліжэйшай надзейнай схованкі вы не паспяваеце, неабходна імгненна ўпасці на зямлю і локці прыціснуць да цела. Калі паблізу ёсць яма, канава ці траншэя, паспрабуйце скокнуць у іх – гэта забяспечыць дадатковую абарону ад аскепкаў і выбухной хвалі. Неабходна заставацца на зямлі, пакуль не спыняцца выбухі.
Калі вы знаходзіцеся дома, неабходна ісці ў пакой, які аддзелены двума глухімі сценамі ад боку прылёту БПЛА. Самым бяспечным месцам у доме лічыцца ванны пакой.
Калі ў момант налёту вы знаходзіцеся ў аўтамабілі, ні ў якім разе не спрабуйце з'ехаць. Спыніце машыну, выбярыцеся з яе і ляжце на зямлю, каб мінімізаваць рызыку пашкоджанняў.
Не чапайце дрон, які ўпаў на зямлю і не падыходзьце блізка да яго. Неадкладна паведаміце пра аб’ект па тэлефоне 112.
Крыніца: https://t.me/gomelenergo_by/8006

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев