
#Паэты_Петрыкаўшчыны
#Усміхнемся_разам
Антаніна РЫБАЛКА. "Шыкоўная жанчына"
Кузьма жыве адзін, не радуе дамоўка,
Даўно пайшла з жыцця неспадзявана жонка.
Ды ходзіць нездарма выказванне такое,
Што кожны, хто жыве, той дбае пра жывое.
Нагледзеў ён сабе суседку неблагую,
А лёс паслаў жанчыну маладую.
3 жанчынай гэтай ён не вёў размову,
Знаёміцца сама прыйшла к яму дадому.
— Анёлак, раскажы, з якога будзеш свету?
— Прыехала здалёк. Але няважна гэта.
— Ты ж бачыш: я стары. Miж намі будзе згода?
— Каханню, любы мой, узрост — не перашкода.
— Лепш, пупсік дарагі, нясі хутчэй талеркі:
— Прывезла закусіць, прывезла i гарэлкі.
— Сягоння разам мы пераначуем,
— А перад гэтым добра пабалюем.
— Кузьма не ласы быў да гэтакае ўцехі,
— Але ж у момант той нібыта з глузду з'ехаў.
— Як паглядзеў на маладое цела,
— То ў вачах у дзядзькі пацямнела.
— Была ці не была! Няхай зайздросцяць людзі
— Што жыў на свеце, шкадаваць не будзе...
— Ён ледзьве апрытомнеў пасля п'янкі,
— А след даўно прастыў яго каханкі.
— Забрала грошы (ix было нямала),
— Яшчэ i футра дарагое ўкрала.
— Кузьма ляжыць з інфарктам пасля скpyxi,
— Не хоча больш шыкоўнай маладухі.


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 2
Бывае такое! Спакусіуся!